2025 г. — 485 гадоў з пачатку будаўніцтва канала Бона (Кобрынскі р-н; 1540), найстарэйшага меліярацыйнага канала Беларусі
У кнізе «Памяць. Кобрынскі раён» у раздзеле кароткай ілюстраванай храналогіі 1540 г. адзначаны як час пракладання па тэрыторыі Кобрынскага раёна канала каралевы Боны — першага вядомага на Беларусі меліярацыйнага аб’екта.
2025 г. — 125 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Гарадзец (Кобрынскі р-н; 1900)
Гісторыя школы ў в. Гарадзец Кобрынскага раёна бярэ свой пачатак з 1900 г., калі была пабудавана пачатковая школа. У канцы 1914 г. школа з пачатковай аднакласнай ператварылася ў двухкласную пачатковую. У часы Першай сусветнай вайны многія жыхары выязджалі з Гарадца, таму школа прыпыніла сваю работу.
2025 г. — 125 гадоў з часу адкрыцця ўстановы аховы здароўя «Дзівінская ўчастковая бальніца» (Кобрынскі р-н; 1900)
Першая бальніца ў в. Дзівін была пабудавана ў 1900 г. Яна складалася з трох будынкаў: у першым знаходзіліся хворыя, у другім — амбулаторыя, аптэка, кабінеты ўрачоў, а ў трэцім былі кухня, лазня і пральня. У бальніцы працавалі фельчар, памочнік фельчара, кухарка, дзве санітаркі (якія выконвалі і абавязкі прачак). Увесь персанал быў з мясцовых жыхароў, толькі фельчар прыезджы.
2025 г. – 120 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў вёсцы Імянін Кобрынскага раёна (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Імянінская сярэдняя школа»; 1905)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Імянінская сярэдняя школа» (в. Імянін, вул. Школьная, д. 49) — адна з найстарэйшых школ Кобрынскага раёна. Упершыню згадваецца ў Памятнай кніжцы Гродзенскага епархіяльнага вучылішчнага савета ў 1905 г. Гэта была аднакласная царкоўна-прыходская школа, дзе навучалася 37 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. Загадчыкам школы і законанастаўнікам быў святар Аляксандр Паўлавіч Вятчанінаў.
2025 г. — 120 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Павіцце (Кобрынскі р-н; 1905)
Першая школа на тэрыторыі в. Павіцце была адкрыта ў 1905 г. Гэта было аднакласнае народнае вучылішча, будынак якога знаходзіўся недалёка ад сучаснай школы. У вучылішчы быў адзін класны пакой, колькасць вучняў — каля 70, навучаліся тры групы дзяцей.
19 чэрвеня 2025 г. — 90 гадоў з часу ўтварэння інспекцыі па справах непаўналетніх Кобрынскага РАУС (1935)
Сваю гісторыю інспекцыя па справах непаўналетніх (ІСН) бярэ з часоў грамадзянскай вайны. Пасля яе заканчэння ў краіне была распаўсюджана такая з'ява, як дзіцячая бездагляднасць, павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Барацьба з бездагляднасцю і правапарушэннямі непаўналетніх пачала разглядацца як частка адзінай справы аховы дзяцінства. Для вырашэння гэтай задачы паўсюдна ствараліся дзіцячыя сацыяльныя інспекцыі, якія ў той час знаходзіліся ў падпарадкаванні Народнага камісарыята сацыяльнага забеспячэння. І толькі ў ліпені 1929 г. абавязкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца дзецьмі, была ўскладзена на міліцыю. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць стварэння ў краіне спецыялізаваных падраздзяленняў міліцыі, якія павінны былі змагацца з дзіцячай бездагляднасцю і правапарушэннямі.
3 снежня 2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Семенюка (1895–1931), паэта
Сцяпан (Стафан) Фёдаравіч Семянюк нарадзіўся 3 снежня 1895 г. у в. Яромічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям'і. На той час у Яромічах было 30 двароў, 180 жыхароў, меліся Падалескае валасное ўпраўленне, царква, сінагога, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, народнае вучылішча, у якім у 1905 г. навучаліся 69 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак.
2025 г. — 120 гадоў з пачатку падзей Першай рускай рэвалюцыі на Кобрыншчыне (1905–1907)
У гісторыі Беларусі 1905 г. стаў годам значных узрушэнняў і змен, звязаных з падзеямі Першай рускай рэвалюцыі 1905–1907 гг. Рэвалюцыйны рух, які ахапіў краіну, знайшоў водгук і на Кобрыншчыне.
3 ліпеня 2025 г. — 80 гадоў з часу стварэння Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (Кобрын; 1945)
Свой пачатак Кобрынска-Маларыцкая міжраённая арганізацыйная структура ДТСААФ бярэ з 1945 г. як Кобрынскі райсавет Асаавіяхіма (арганізацыя саюза таварыстваў абароны і авіяцыйна-хімічнага будаўніцтва). Днём стварэння структуры афіцыйна ўстаноўлена 3 ліпеня 1945 г.
1 чэрвеня 2025 г. — 60 гадоў з часу стварэння Адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» (1965)
Адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» — адно са старэйшых будаўнічых прадпрыемстваў раёна. Сваю працоўную біяграфію пачало з 1 чэрвеня 1965 г. як Кобрынскі завод жалезабетонных вырабаў (загад па Брэсцкім Аблміжкалгасбуду № 137 ад 10.06.1965 г.).